Мірзіёеў запрасіў Лукашэнку наведаць Узбекістан у 2018 годзе

Мірзіёеў запрасіў Лукашэнку наведаць Узбекістан у 2018 годзе

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў 2018 годзе наведаць з візітам Узбекістан, паведамляе БЕЛТА. Запрашэнне было перададзенае падчас перамоваў у Сочы 11 кастрычніка. Па словах Мірзіёева, гэта павінен быць гістарычны візіт.

Прэзідэнт Узбекістана даручыў членам урада правесці неабходную працу па падрыхтоўцы візіта беларускага кіраўніка.

Мірзіёеў дадаў, што ў лютым 2018 года ва Узбекістане пройдуць Дні культуры Беларусі. 

Акрамя таго, сёння стала вядома, што Узбекістан плануе даслаць у Беларусь свайго амбасадара. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі