Місія СНД апублікавала прамежкавую справаздачу па выбарах у Беларусі

Місія СНД апублікавала прамежкавую справаздачу па выбарах у Беларусі

Місія СНД па назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі апублікавала сваю прамежкавую справаздачу, перадае БЕЛТА.

У дакуменце адзначана, што своечасовае запрашэнне назіральнікаў у Беларусь дазволіла вырашыць арганізацыйныя пытанні па фармаванні місіі назіральнікаў і забяспечыць сістэмны маніторынг. Справаздача ахоплівае перыяд з 18 жніўня па 22 верасня.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што ў Беларусі створаныя ўсе неабходныя прававыя і арганізацыйна-тэхнічныя ўмовы для міжнароднага назірання за выбарамі. Гэта, на думку місіі СНД, сведчыць пра адкрытасць і празрыстасць выбарчага працэсу.

Кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў сустрэўся са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, азнаёміўся з працай Дзяржынскай і Лагойскай тэрытарыяльных камісій. Назіральнікі ад СНД правялі сустрэчы і абмен думкамі аб перадвыбарчай кампаніі з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, МУС, місіі БДІПЧ АБСЕ.

Цяпер ад місіі СНД акрэдытаваныя 312 назіральнікаў. Яны прадстаўляюць Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Міжпарламенцкая асамблея краін СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт садружнасці. На доўгатэрміновай аснове працуюць 43 назіральнікі. Пры гэтым фармаванне місіі працягваецца.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі