Мітрапаліт Філарэт пайшоў у адстаўку (відэа)

25 снежня, Святы сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем 75- гадовага ўзросту, паведамляе БЕЛТА.

Сінод прыняў рашэнне выказаць “выказаць сардэчную падзяку Найсвяцейшаму мітрапаліту Філарэту за 35-гадовую архіпастырскую апеку над Беларуссю, якая адзначаная выбітнымі царкоўнымі дасягненнямі, такімі як адкрыццё 10 епархій, шматразовае павелічэнне колькасці прыходаў, адкрыццё новых манастыроў, духоўных школ, усталяванне добразычлівага і канструктыўнага дыялогу з дзяржаўнай уладай і грамадскімі арганізацыямі, падтрыманне годнага ўзроўню міжканфесійных адносінаў, удзел у знешняй дзейнасці Маскоўскага Патрыярхату”.

Мітрапаліт Філарэт (у міру — Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Скончыў школу ў 1953 годзе і затым навучаўся з Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1957-1961 гадах навучаўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Пастрыжаны ў манахі пад іменем Філарэт у 1959 годзе.

Пасля заканчэння акадэміі са ступенню кандыдата багаслоўя застаўся там у якасці выкладчыка лекцыяў па гісторыі і разборы заходніх вызнанняў. Быў памочнікам інспектара акадэміі, а затым загадчыкам аспірантурай і, нарэшце, рэктарам.

У 1970 гадах кіраваў Калінінградскай епархіяй, быў архіепіскапам Берлінскім і Сярэднееўрапейскім, Патрыяршым Экзархам Сярэдняй Еўропы. У 1975 годзе стаў мітрапалітам. У Беларусі працаваў з 1978 года, калі стаў мітрапалітам Мінскім і Беларускім.

Затым Філарэт на некаторы час стаў Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы, часова кіраваў Корсунскай епархіяй, быў старшынёй Аддзелу знешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату, займаў шэраг пасадаў у замежжы.

16 кастрычніка 1989 году ў сувязі з утварэннем новых епархіяў на тэрыторыі Беларусі прызначаны Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Тытул мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі атрымаў у 1992 годзе.  Знаходзіўся ў гэтым тытуле да 25 снежня 2013 года.

Мітрапаліт Філарэт неаднаразова выказваўся за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.


Замест яго прызначаны Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел. Ён нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў Карагандзе ў сям'і рабочых. У 1973-1976 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.



Рашэннем Святога Сінода ад 19 лютага 1992 года быў вызначаны епіскапам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі.



Рашэннем Святога Сінода ад 5-6 кастрычніка 2011 яму прысвоены тытул Разанскі і Міхайлоўскі, прызначаны кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 года ўзведзены ў сан мітрапаліта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі