Мітрапаліт Павел прыедзе ў Беларусь пасля Новага года — сумуе па Разані

"Шкада з'язджаць з Разані... Разань стала для мяне родным домам", — цытуе словы мітрапаліта Паўла "Интерфакс-Запад". Ён разглядае новае прызначэнне, як павышэнне, але "вельмі палюбіў Разанскую вобласць і разанскі народ". Аднак адзначае, што рашэнне сінода абмяркоўваць не даводзіцца, а толькі выконваць.



Нагадаем, учора стала вядома, што кіраўнік яшчэ з савецкіх часоў Беларускай Праваслаўнай Царквы 78-гадовы мітрапаліт Філарэт пайшоў на пенсію. Адпаведнае рашэнне прыняў сінод Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве. Кіраваць БПЦ будзе расіянін, мітрапаліт Разанскі Павел. Яму 61 год. Ён нарадзіўся ў Казахстане. Раней служыў епіскапам у ЗША, Канадзе і ў Еўропе. У Беларусі ніколі не жыў, але прыязджаў у нашу краіну.



Фота — sedmitza.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі