Мітрапаліт Павел: вострай неабходнасці ў вывучэнні беларускай мовы не бачу

Мітрапаліт Павел: вострай неабходнасці ў вывучэнні беларускай мовы не бачу

У Беларусі няма вострай неабходнасці ведаць беларускую мову. Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел заявіў у інтэрв'ю афіцыйнаму сайту Маскоўскага патрыярхату.

Пяць гадоў таму мітрапаліт Павел пасля прыезду ў нашу краіну паабяцаў вывучыць беларускую мову. Аднак дагэтуль гэтае абяцанне кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы не выканаў. 

"З аднаго боку, заняты. З іншага боку, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. І яны аднолькава выкарыстоўваюцца — як беларуская, так і руская. Таму вострай неабходнасці ў вывучэнні беларускай я не бачу. Усе адзін аднаго разумеюць, на рускай і на беларускай мовах", — патлумачыў мітрапаліт. 

Ён прыгадаў, што пры служэнні ў ЗША часам трапляў у прыходы, дзе ніхто не размаўляў па-руску. "Таму я быў вымушаны размаўляць на англійскай мове. І служыць прыходзілася на англійскай, і прапаведаваць на англійскай. Такія складваліся абставіны. Калі ўзнікае жыццёвая неабходнасць, то даводзіцца вывучаць мову", — дадаў кіраўнік БПЦ. 

Для вывучэння беларускай мовы, маўляў, такой неабходнасці няма. "І вось з гэтай прычыны я ўвесь час адкладаю вывучэнне мовы на потым, калі будзе ў мяне на гэты час, а часу ўсё няма і няма. Але саму ідэю — вывучыць мову — я не пакідаю", — дадаў мітрапаліт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі