Міжнародная федэрацыі журналістаў супраць сяброўства Беларусі ў арганізацыі

Акцыя журналістаў / Еўрарадыё
Акцыя журналістаў / Еўрарадыё

Камітэт Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) рэкамендаваў адхіліць беларускае прадстаўніцтва ад сяброўства.

"Журналісты заслугоўваюць самай поўнай падтрымкі ў гэтыя крытычныя часы. Свабоду зняволеным журналістам",  — напісала арганізацыя на сваёй странце ў Twitter.

Зараз у IFJ Беларусь прадстаўляе праўладнае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў", якое ўзначальвае прапагандыст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў.

IFJ  — найбуйнейшая ў свеце арганізацыя прафесійных работнікаў СМІ. Яна прадстаўляе каля 600 тысяч журналістаў з 146 краінаў і абараняе іх сацыяльныя і прафесійныя правы. IFJ мае кансультатыўны статус у ЮНЕСКА, Камітэце па правах чалавека ААН, а таксама ў Савеце Еўропы і іншых міжнародных арганізацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі