МНС папярэдзіў аб галалёдзе на дарогах, узмацненні ветру і халадоў

У пятніцу і на выходных асцярожнасць трэба захоўваць у тым ліку за рулём
У пятніцу і на выходных асцярожнасць трэба захоўваць у тым ліку за рулём

У пятніцу ў Беларусі чакаецца моцны вецер і галалёдзіца на дарогах, у асобных раёнах мокры снег, на выхадных узмоцняцца халады, папярэджвае МНС.

3 снежня ў краіне будзе воблачна з праясненнямі, парывы ​​ветру ўзмоцняцца да 15-18 м/с, тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў. У паўднёва-ўсходніх раёнах на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

4-5 снежня ў краіне прагназуецца ад -10 ноччу да +2 градусаў днём, чакаецца снег, на дарогах галалёдзіца.

МНС папярэджвае аб рызыцы надзвычайных сітуацый у гэтыя дні, такіх як ДТЗ, пажары ў жылых дамах, няштатныя сітуацыі на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, траўміраванне людзей, пашкоджанне або абвальванне канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі