Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі выйграла Фінляндыя

Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі выйграла Фінляндыя

Хакеісты зборнай Фінляндыі выйгралі моладзевы чэмпіянат свету па хакеі. У фінальным матчы ў Хельсінкі яны перамаглі ў авертайме расійскую “маладзёжку” — 4:3.

Такім чынам, фіны ў трэці раз у гісторыі выйгралі моладзевае сусветнае першынство. Раней яны былі чэмпіёнамі ў 1998 і 2014 гадах.

У матчы за бронзавыя ўзнагароды перамагла каманда ЗША, якая разграміла Швецыю — 8:3.

Беларусы на гэтых спаборніцтвах занялі толькі дзясятае месца. Пасля чатырох паразаў на папярэднім этапе ў групе В наша каманда двойчы саступіла Швейцарыі ў суцяшальным раундзе і пакінула элітны дывізіён.

Наступны моладзевы чэмпіянат свету па хакеі сярод гульцоў да 20 год пройдзе ў канадскіх гарадах Таронта і Манрэаль у снежні 2016 — студзені 2017 года.

Фота: Міжнародная федэрацыя хакея

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі