Морысі заклікае фэнаў да байкоту сваіх сінглаў
Англійскі музыка і паэт Морысі (Morrissey), былы удзельнік гурта The Smiths заклікае сваіх прыхільнікаў байкатаваць сінглавы бокс-сэт “The Singles '88 - '95” з яго песнямі. Па словах музыкі, ён не атрымае за гэтае перавыданне ні капейкі,
паколькі яго былы лейбл EMI даўно ўжо адмаўляецца пералічваць яму
працэнты ад падобных рэлізаў, паведамляе @Music.
У сваёй заяве Морысі адзначыў, што не атрымлівае аўтарскіх ад EMI пачынаючы з 1992-га года, не мае адносін да гэтага бокс-сэту, як і да папярэдніх перавыданняў альбомаў The Smiths лейбламі Rhino і Warner.
У бокс-сэт увойдуць 19 вінілавых пласцінак з сінгламі 88 - 95 гадоў.
Фота: guardian