М.Статкевіч: наконт выбараў апазіцыйныя палітыкі дамовяцца ў апошні момант

Беларускія апазіцыйныя палітыкі шукаюць магчымасці і платформу для кансалідацыі напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў. Але рэальна дамовіцца змогуць толькі ў самы апошні момант, заявіў у інтэрв’ю БелаПАН галава аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч. На яго думку, нармальная палітыка ў гэтай краіне немагчымая. Няма рэальных выбараў, няма рэальных інвестыцый унутры краіны. З гэтай прычыны беларускія дэмакратычныя сілы апынуліся ў залежнасці ад салідарнасці сваіх партнёраў за межамі краіны. Цяпер, калі цікаўнасць да Беларусі ўпала, то і гэтая салідарнасць знізілася. Спадар Статкевіч лічыць, што кожны з прэтэндэнтаў спадзяецца нешта знайсці, атрымаць перавагу, стаць адзіным кандыдатам і гэту перавагу ўзмацніць.

Такога сцэнарыя не будзе, прынамсі, на заходнім кірунку, лічыць палітык, а таму ўсім кандыдатам давядзецца дамаўляцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі