МТС павышае тарыфы

МТС павышае тарыфы

МТС павышае тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі. Як інфармуе прэс-служба мабільнага аператара, яны вырастуць да 2,9% да ўзроўню цяперашніх тарыфаў. Змены адбудуцца з 1 верасня. Акрамя асноўных паслуг электрасувязі, зменіцца кошт некаторых дадатковых паслуг. Што да тарыфаў на фіксаваную сувязь і роўмінг, то яны не зменяцца.

МТС інфармуе, што павышэнне тарыфаў "абумоўлена развіццём інфраструктуры і ўкараненнем новых тэхналагічных рашэнняў у мэтах павышэння якасці паслуг".

Больш падрабязна пра змену тарыфаў гл. тут (для фізасобаў) і тут (для юрыдычных асобаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі