МУС: крымінальныя элементы ў Беларусі спрабуюць кансалідавацца

Крымінальныя элементы ў Беларусі пачалі прадпрымаць спробы кансалідавацца і адрадзіць строгую іерархію. Пра гэта "Интерфаксу" паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Святлана Бароўская. Паводле яе слоў, кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС зафіксавала падобныя спробы кансалідацыі "пасля шматгадовага зацішша".

Як прыклад, прыводзіцца затрыманне ў Салігорску групы вымагальнікаў на чале з "крымінальным аўтарытэтам" па мянушцы "Еля". Ён не толькі арганізаваў крымінальныя элементы ў Салігорску, якія з канца 90-х не мелі адзінага кіраўніцтва, але і падтрымліваў сувязі са "злодзеем ў законе", які жыў у Маскве ды перадаваў яму грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі