МУС — пра затрыманых каля прахадной МТЗ

МУС — пра затрыманых каля прахадной МТЗ

МУС Беларусі сцвярджае, што раніцай 19 жніўня ля прахадной МТЗ мітынгоўцы перашкаджалі рабочым прайсці на працу. І тады АМАП адціснуў людзей ад прахадной і затрымаў дваіх найбольш актыўных. Супраць іх пачатыя адміністрацыйныя справы.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай да завода прыйшло каля двух тысяч чалавек, у іх былі плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі. Прыйшлі і рабочыя маторнага завода. Калі "група падтрымкі" паменшала, сілавікі яе адцяснілі ад прадпрыемства, а пасля і разагналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі