МУС пракаментавала затрыманні ў Мінску і паказала збітага міліцыянера

МУС пракаментавала затрыманні ў Мінску і паказала збітага міліцыянера

МУС пракаментавала затрыманні ў Мінску, якія адбыліся 15 сакавіка перад і пасля дазволенай уладамі вулічнай акцыі супраць дэкрэта № 3. За краты трапілі дзясяткі чалавек, суды праходзілі ў чацвер, пратэстоўцы атрымлівалі адміністрацыйны арышт — ад 12 да 15 сутак.

З заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Георгій Еўчар. Відэа пад назвай "Аб парушэнні закона "Аб масавых мерапрыемствах" з'явілася на сайце МУС. Па словах Еўчара, падчас акцыі "асобныя грамадзяне груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах, які забараняе хаваць твары пад маскамі". Маюцца на ўвазе анархісты, якіх жорстка затрымалі невядомыя ў цывільным: яны спынілі тралейбусы і выцягвалі з іх людзей.

Прадстаўнік МУС кажа, што пратэстоўцаў, якія хавалі твары, міліцыянеры папярэджвалі пра адказнасць, але тыя "законныя патрабаванні... праігнаравалі і працягнулі ўдзел у мерапрыемстве менавіта ў масках". Рашэнне пра іх затрыманне было прынята, каб высветліць асобы людзей і праверыць магчымае дачыненне грамадзян "да іншых правапарушэнняў".

"Затрыманне ў грамадскім транспарце праводзілася, паколькі была верагоднасць таго, што правапарушальнікі могуць уцячы", — заявіў прадстаўнік МУС. Паводле яго слоў, пратэстоўцы аказалі супраціўленне, адзін міліцыянт атрымаў траўму і быў шпіталізаваны. На відэа паказалі гэтага чалавека.

Было паведамлена, што "за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі