МУС прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забыліся дома правы

МУС прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забыліся дома правы

МУС Беларусі прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забыліся дома правы, заявіў міністр Ігар Шуневіч.

Па яго словах, пры цяперашнім развіцці тэхнікі кожны супрацоўнік ДАІ можа праверыць кіроўцу па базах даных. "Калі ён не парушальнік, належным чынам атрымаў пасведчанне кіроўцы, то, на мой погляд, падставаў караць яго за забыўлівасць няма", — перадае БЕЛТА словы Шуневіча.

Цяпер за забытыя дома правы кіроўцу пагражае штраф.

Дарэчы, МУС, як кажа Шуневіч, мяркуе змякчыць адказнасць за яшчэ некалькі адміністрацыйных правапарушэнняў. Адпаведныя ініцыятывы бліжэйшым часам будуць вынесеныя на грамадскае абмеркаванне.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі