Расіяніну Чырцову забаранілі ўезд у Беларусь

svaboda.org
svaboda.org

Расіяніну Мікіту Чырцову, якога 28 жніўня затрымалі ў Мінску, паставілі забарону на ўезд у Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Па звестках Еўрарадыё, гаворка ідзе пра тэрмін у 10 гадоў.

"У ходзе рэалізацыі палажэнняў міжнароднага дагавора аб міждзяржаўным вышуку асоб супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх устаноўлена месцазнаходжанне і праведзена затрыманне Мікіты Чырцова, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў і ў інтарэсах грамадскага парадку прынята рашэнне пра высылку Чырцова з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну".

Прэс-сакратар ведамства не ўдакладніла, у сувязі з чым Чырцоў знаходзіцца ў вышуку.

Мікіту Чырцова затрымалі 28 жніўня і адвезлі ў РАУС Першамайскага раёна Мінска. Ён удзельнічаў у акцыі ў падтрымку незарэгістраваных незалежных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы 27 ліпеня, але ўжо быў аштрафаваны. Тым не менш беларускія міліцыянеры сказалі яму, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Вядома, што з Першамайскага РАУС яго перадалі міграцыйным службам. На дадзены момант дакладна невядома, дзе знаходзіцца Чырцоў. Адвакат Таццяна Лішанкова мае намер шукаць Чырцова ў ізалятары часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі