МУС Туркменістана хоча навучаць спецыялістаў у Беларусі
Магчымасці падрыхтоўкі кадраў для МУС Туркменістана ў Беларусі абмяркоўваліся 12 сакавіка ў Мінску падчас наведвання дэлегацыяй міліцэйскага ведамства гэтай краіны Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
Як паведамілі БелаПАН у ВНУ, прадстаўнікі МУС Туркменістана сустрэліся з кіраўніцтвам акадэміі, упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, дэпартамента фінансаў і тылу беларускага МУС і кампаніі "Белспецзнештэхніка".
Дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.
БелаПАН