МУС: у навагодніх мерапрыемствах у Беларусі ўдзельнічалі 357 тысяч чалавек

У навагодніх святочных мерапрыемствах у ноч на 1 студзеня ў Беларусі ўдзельнічалі каля 357 тысяч чалавек (у Мінску — каля 84 тысяч). Грамадскі парадак забяспечвалі некалькі тысяч супрацоўнікаў ўнутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што навагодняя ноч была "дастаткова спакойнай". У параўнанні з мінулым годам было менш затрыманых за адміністрацыйныя правапарушэнні, менш здарэнняў і злачынстваў. Аднак было зафіксавана больш няшчасных выпадкаў з выкарыстаннем піратэхнікі.

У Мінску атрымаў цяжкую траўму 18-гадовы хлопец — запускаў петарду

У беларускай сталіцы святочныя гулянні адбываліся на 23 пляцоўках. Сур'ёзных і грубых парушэнняў грамадскага парадку не было зафіксавана.

Так святкавалі ў Віцебску.

А так адзначалі Новы год у Гродне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі