Мужчына размяняў старую 5-мільённую купюру на сапраўдныя 5 млн

33-гадовы мужчына, пагражаючы нажом, абрабаваў на вуліцы ў Гродне 18-гадовую дзяўчыну. У яе кашальку аказалася старая купюра — 5 мільёнаў беларускіх рублёў. Кемлівы гродзенец вырашыў на гэтым зарабіць. Ён пайшоў у ігравы клуб і там размяняў купюру на дробныя грошы.

Як піша газета "Вечерний Гродно", касір нядаўна прыехала ў Беларусь з Расіі і слаба разбіралася ў беларускіх грошах. Дзіўную купюру заўважыла начальнік змены. У клуб выклікалі праваахоўнікаў, якія і затрымалі зламысніка. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яго чакае пакаранне за двайное злачынства.

Раней мужчына быў асуджаны за незаконны абарот наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі