Мужчыну, які напаў з сякерай на лекараў хуткай, узялі пад варту

Нападнік нанёс медыкам не менш за 20 удараў, ілюстрацыйнае фота

Нападнік нанёс медыкам не менш за 20 удараў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мужчына, які напаў з сякерай на лекараў брыгады хуткай дапамогі, узяты пад варту. Пра гэта паведаміла пракуратура Мінска. Пасля здзяйснення злачынства і да гэтага часу зламыснік знаходзіўся ў РННПЦ псіхічнага здароўя. Раней ён таксама неаднаразова праходзіў там стацыянарнае лячэнне.

Аднак, "прымаючы да ўвагі абставіны і цяжар злачынства", пракурор узмацніў жорсткасць меры стрымання. На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле "замах на забойства дзвюх асоб".

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 10 лютага. Бацька мужчыны выклікаў медыкаў, каб яны завезлі сына ў псіхіятрычную клініку. Яго выпісалі з клінікі 6 лютага, але лячэнне не дапамагло, таму сям'я зноў звярнулася па дапамогу.

На патрабаванні медыкаў сабрацца мужчына "пачаў паводзіць сябе агрэсіўна", адзін з лекараў вырашыў выклікаць міліцыю, але не паспеў гэтага зрабіць. Хворы напаў з сякерай. Праз некаторы час бацьку ўдалося адабраць зброю ў нападніка. Але мужчіна паспеў нанесці медыкам "не менш за 20 удараў сякерай па галаве і твары".

Пацярпелыя былі шпіталізаваны ў клініку. Калегі ацанілі іх стан як "умерана цяжкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі