Музыка роднай мовы — музыканты гурта Akute ў эфіры Еўрарадыё

Музыка роднай мовы — музыканты гурта Akute ў эфіры Еўрарадыё

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Адмысловыя імпрэзы пройдуць у гэты дзень і ў Беларусі. У Мінску Дзень роднай мовы адзначаць вялікай музычна-літаратурнай імпрэзай у кафэ “Грай”. Каб паўдзельнічаць у гэтым святкаванні з Магілёва прыехаў гурт Akute.

Якое месца беларуская мова займае ў жыцці музыкантаў гурта Akute па-за сцэнай?  Чаму для іх важна, на якой мове спяваць? Ці сталі беларускамоўныя Akute прыкладам для сваіх прыхільнікаў? Чым будзе адметны новы альбом гурта, першы трэк з якога яны апублікавалі ў сацсетках 20 лютага?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць музыканты гурта Akute.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі