МВФ рэкамендуе Беларусі прыпыніць павышэнне заробкаў у 2014 годзе

Рэкамендацыя дадзеная паводле абмеркавання выканаўчым саветам Міжнароднага валютнага фонда чарговага маніторынга беларускай эканомікі.



МВФ адзначае ўзнікаючыя пагрозы для макраэканамічнай стабільнасці Беларусі і "скарачэнне буферных рэзерваў для правядзення палітыкі" ды рэкамендуе прыняць рашучыя меры эканамічнай палітыкі, каб змякчыць гэтыя рызыкі. У чарговы раз было заяўлена, што нашай краіне патрэбна больш жорсткая макраэканамічная палітыка і глыбокія структурныя рэформы.



Між іншым, дырэктары МВФ раяць беларускаму ўраду прыпыніць павышэнне заробкаў на працягу 2014 года, інфармуе БЕЛТА.
 

Больш падрабязна пра рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонда можна прачытаць тут.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі