МВФ: У Беларусі павінна адбыцца лібералізацыя цэн і зарплаты

За карэкціроўкай курсу нацыянальнай валюты ў Беларусі павінны адбыцца найважнейшыя структурныя рэформы, у тым ліку лібералізацыя цэн і зарплаты. Пра гэта гаворыцца ў заяве намесніка дырэктара-распарадчыка МВФ Такатошы Като па выніках абмеркавання пытання аб Беларусі на Выканаўчым савеце дырэктараў.
Намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ зазначыў, што карэкціроўка парытэту абменнага курсу дапаможа аднавіць канкурэнтаздольнасць і пераадолець знешнія дысбалансы.

Прыняцце новага валютнага кошыка і больш шырокага калідора дазволіць эканоміцы лепш адаптавацца да знешніх шокаў і тым самым зменшыць верагоднасць таго, што спатрэбяцца дадатковыя карэкціроўкі курсу.

Павышэнне працэнтных ставак, якое папярэднічала пераходу да новага рэжыму абменнага курсу, і іх наступныя павышэнні будуць спрыяць падтрымцы новага рэжыму абменнага курсу, зазначыў адзін з кіраўнікоў МВФ.

Паводле слоў Като, запланаваныя ўрадам найважнейшыя меры ўключаюць скарачэнне мэтавага крэдытавання, дасягненне збалансаванасці бюджэту і абачлівую палітыку ў галіне зарплаты ў дзяржаўным сектары. У

лады Беларусі таксама плануюць у супрацоўніцтве з Сусветным банкам прааналізаваць сістэму сацыяльнай абароны, з тым каб найбольш уразлівыя групы былі абаронены ад эканамічнага спаду і наступстваў павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, паведаміў Като.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі