"Мы добра бачым, як Расія цісне на Беларусь": Украіна ўмацоўвае мяжу
Межы Беларусі і Украіны / Дзяржаўная памежная служба Украіны
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю, цытуе ўкраінскі тэлеканал ТСН прадстаўніка дзяржаўнай памежнай службы краіны Андрэя Дземчанку.
На мяжы ўзводзяцца інжынерныя збудаванні, яе абсталююць сродкамі назірання, якія дазволяць "загадзя разумець, што адбываецца ў найбліжэйшым памежжы".
"Мы добра бачым, як Расія цісне на Беларусь, каб яна далучылася да поўнамаштабнай вайны, якую развязала РФ, — кажа Дземчанка. — Наша ўвага прыкаваная да так званай рэгіянальнай групоўкі саюзнай дзяржавы, якую Расія разгортвае сумесна з Беларуссю".
З 13 снежня ў Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл краіны. Тым не менш, Інстытут вывучэння вайны напярэдадні заяўляў, што далучэнне беларускіх ваенных да вайны Расіі ва Украіне ў агляднай будучыні малаверагоднае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.