"Мы што, вецер нейкі?" Гродзенец скардзіцца, што ў яго скралі выбары

"Мы што, вецер нейкі?" Гродзенец скардзіцца, што ў яго скралі выбары

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч эмацыйна выказаўся пра сітуацыю з выбарамі ў Беларусі. Сваім кандыдатам ён лічыў Валерыя Цапкалу і паставіў подпіс за яго вылучэнне. Але тэрытарыяльная выбарчая камісія не залічыла ўсе подпісы за экс-кіраўніка ПВТ у Ленінскім раёне Гродна.

— Мы што, вецер нейкі, ці што? Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ішлі на Савецкую плошчу і ставілі подпісы. Чаму такое адбываецца? Я абураны. Я хачу, каб мой подпіс, мой голас таксама лічыўся, — кажа Кулевіч. — Мае сябры, сваякі падпісваліся. Так не мусіць быць!

Хлопец не верыць, што канкурэнты Валерыя Цапкалы — Сяргей Чэрачань, Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў — сабралі па 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне.

— Адкуль у Канапацкай, у Дзмітрыева, у Чэрачны па 100 тысяч подпісаў? Я кожны дзень у горадзе. Я не бачыў пікета Дзмітрыева, не бачыў толкам пікета Канапацкай, бачыў толькі адзін пікет Чэрачня — але хто там падпісваўся за яго? Пара чалавек! Адкуль усё гэта? — разважае Кулевіч.

30 чэрвеня ЦВК абвясціў, што за вылучэнне Сяргея Чэрачня кандыдатам у прэзідэнты пададзена больш 143109 подпісаў, Ганны Канапацкай — 146588 подпісаў. Пры гэтым самі палітыкі казалі, што здалі ў выбаркамы нашмат менш подпісаў — яны называлі лічбы паміж 100 і 110 тысячамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі