Мядзведзь-вегетарыянец з Мінскага заапарка не хоча ўпадаць у спячку
Прычына бяссонніцы — менавіта вегетарыянскае харчаванне, сцвярджаюць спецыялісты.
Начальнік асветніцкага аддзела заапарка Вольга Калмакова распавяла агенцтву "Минск-Новости", што для спячкі мядзведзь павінен нагуляць шмат тлушчу. А Трыстан (так завуць мядзведзя з Мінска) не любіць мясную ежу, ён вегетарыянец.
Мішка ў вялікай колькасці есць ягады, яблыкі, гародніну. Так што спаць не кладзецца — зіму праводзіць у дрымоце толькі некаторы час.
Мядзведзь жыве ў заапарку больш за 10 гадоў. За дзень ён любіць з'есці тры кавуны. Акрамя таго, за адзін прыём з'ядае два батоны і 5 кг груш, піша "Наша Ніва".
Фота: www.ctv.by.