Мядзведзеў прапанаваў Кабякову вырашыць нафтагазавую спрэчку

Мядзведзеў прапанаваў Кабякову вырашыць нафтагазавую спрэчку

У чацвер, 30 сакавіка, у падмаскоўных Горках праходзіць сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў знайсці вырашэнне нафтагазавай спрэчкі паміж краінамі.

“Тэмаў для размоваў у нас шмат, але не таямніца, вядома, што цяперашняя сустрэча праходзіць напярэдадні сустрэчы паміж прэзідэнтамі дзвюх краін, — цытуе словы расійскага прэм’ера РІА “Новости”. — Назапасіліся пытанні, значная частка гэтых пытанняў ужо добра вядома — гэта найперш супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычным комплексе. Пакуль, на жаль, гэтую тэму не ўдалося вырашыць, давайце паспрабуем пашукаць развязку і адказы на тыя складанасці, якія склаліся апошнім часам”.

Як вядома, з мінулага года Беларусь і Расія не могуць дамовіцца пра кошт на расійскі газ. У Мінску яго лічаць “несправядлівым” і ў аднабаковым парадку пачалі плаціць за газ па меншым кошце. Пасля гэтага Расія заявіла пра зніжэнне паставак нафты ў Беларусь, а таксама чакае, калі беларускі бок заплаціць запазычанасць за пастаўкі газу.

На сённяшняй сустрэчы прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў паляпшэнне сітуацыі ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі