“Мяне спрабуюць запалохаць вельмі мяккімі метадамі” - Сяргей Салаш
Барысаўская пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне кіраўніку мясцовай філіі Партыі БНФ Сяргею Салашу. Пра тое, з чым гэта звязана, “Еўрарадыё” распавёў сам Салаш:
“Гэта звязана з так званай дзейнасцю ад імя незарэгістраванай арганізацыі, як гэта бачыць барысаўская пракуратура. Раней існавала грамадская ініцыятыва “За чысты Барысаў”.
Зараз гэта аднайменная кампанія. Відаць, папярэджанне звязана з тым, што камусьці не падабаецца яе актыўная дзейнасць сярод людзей у горадзе”.
Пракуратура папярэджвае Салаша, што калі ён будзе ўдзельнічаць у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, яго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Актывіст кажа, што сёлета пракуратура яго ўжо неаднаразова палохала магчымасцю распачаць крымінальную справу, а нядаўна ім зацікавіліся падаткавікі. “Мяне спрабуюць запалохаць вельмі мяккімі метадамі”, — кажа Сяргей Салаш.