Мясніковіч: Да канца года сярэдні заробак беларусаў складзе $598 (відэа)


Таму рост заробкаў беларусаў складзе 144%, адзначыў прэм'ер.



Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што доларавыя цэны на асноўныя спажывецкія тавары за гэты час выраслі значна менш: свініна і каўбасы падаражэлі толькі на 8%, масла — на 14%, малако — на 27% да ўзроўню 2010 года. Паводле Мясніковіча, некаторыя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі знізіліся ў доларавых коштах да 55-70% да ўзроўня 2010-га.



"Гэта значыць рэальная пакупніцкая здольнасць насельніцтва значна вырасла", — цытуе словы прэм'ер-міністра БЕЛТА.



Валавы ўнутраны прадукт, кажа Мясніковіч, дасягне па выніках бягучага года максімальнага ў сваёй гісторыі значэння — каля 70 мільярдаў долараў.

Фота — minsknews.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі