Мясніковіч і Мядзведзеў ушанавалі памяць ахвяраў 1-й сусветнай вайны (фота)
30 траўня прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі ў Мінску ўсклалі вянкі да мемарыяла загінулым у тыя часы.
У цырымоніі таксама ўдзельнічалі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў.
Нагадаем, Дзмітрый Мядзведзеў у беларускай сталіцы паўдзельнічаў у паседжанні кіраўнікоў урадаў краін СНД, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота — БЕЛТА