Мясніковіч паехаў у Казахстан з працоўным візітам
24-25 верасня прэм’ер сустракаецца з Нурсултанам Назарбаевым і кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў — сябраў Мытнага саюза / Адзінай эканамічнай прасторы.
Акрамя таго кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, — піша са спасылкай на прэс-службу Савета міністраў агенцтва “Interfax”.
"Праграма візіту прадугледжвае і шэраг двухбаковых сустрэч", — дадаюць у прэс-службе, не даючы больш дэталёвага раскладу.
Фота: telegraf.by.