Мёртвае немаўля знайшлі на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску
Смеццеперапрацоўчы завод у Мінску / sb.by
Цела немаўляці знайшлі напярэдадні на тэрыторыі смеццеперапрацоўчага завода ў Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба СК.
Дзяўчынка была загорнутая ў пялюшку. Следчыя правялі агляд месца здарэння. Яны збіраюцца шукаць маці дзіцяці і просяць усіх, хто мае інфармацыю па гэтай справе, падзяліцца звесткамі.
Крымінальную справу распачалі паводле ч. 2 арт. 139 КК РБ — "Забойства заведама малалетняга, састарэлага або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.