Мюзікл U2 пра Чалавека-Павука пад пагрозай зрыву

Мюзікл “Чалавек-Павук: Выключыце Цемру” (“Spider-Man: Turn Off The Dark”) можа так і не пабачыць свет. Альбо прэм'ера адбудзецца ў скарочаным варыянце.

Справа ў тым, што стваральнікі мюзіклу сутыкнуліся з сур'ёзнымі фінансавымі праблемамі, а бюджэт музычнага “Чалавека-Павука” па розных дадзеных складае ад трыццаці да сарака пяці мільёнаў долараў.

Нагадаем, што “Чалавек-Павук” павінен быў стаць адной з самых маштабных пастановак на Брадвеі. Яе прэм'ера на сцэне тэатра “Хілтан” была прызначаная на люты 2010 года.

Песні да мюзікла напісалі ўдзельнікі ірландскага гурта U2 - Бона і гітарыст Эдж.

OpenMusic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі