МЗС: Беларуса за мяжой узялі ў закладнікі, бо не хацеў жаніцца

МЗС: Беларуса за мяжой узялі ў закладнікі, бо не хацеў жаніцца

Дзіўную гісторыю распавяла прэс-служба МЗС у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Паведамляецца, што 23 ліпеня беларуская дыпмісія "ў адной з гарачых краін" атрымала інфармацыю, што нашага суайчынніка ўзялі ў закладнікі. Беларус абяцаў ажаніцца з мясцовай дзяўчынай, а потым адмовіўся. Таму ўзброеныя сваякі дзяўчыны захапілі яго.

"З дапамогай СМС беларус змог таемна паведаміць дыпмісіі дакладны адрас, план памяшкання, колькасць узброеных чалавек і іх размяшчэнне ў будынку. У выніку спецаперацыі мясцовай паліцыі грамадзянін нашай краіны быў вызвалены і вярнуўся на Радзіму", — піша МЗС.

У прэс-службе МЗС карэспандэнта Еўрарадыё запэўнілі, што гісторыя абсалютна праўдзівая. 

Дыпламаты заклікаюць уважліва ставіцца да рэкамендацыяў МЗС наконт паводзінаў за мяжой. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі