МЗС Беларусі кажа пра пэўную нармалізацыю адносінаў з ЗША

31 сакавіка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў даў анлайн-канферэнцыю на сайце БЕЛТА. Ён заявіў, што цяпер ёсць пэўная нармалізацыя беларуска-амерыканскіх адносінаў.

"Нават у самыя складаныя для беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння гады нашы краіны не спынялі супрацоўніцтва па пытаннях забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай бяспекі і прадухілення незаконнага транзіту ядзерных матэрыялаў. У апошні час за кошт узаемных намаганняў адносіны паміж нашымі краінамі паляпшаюцца. Ёсць падставы казаць аб пэўнай нармалізацыі адносін", — заявіў дыпламат.

Ён адзначыў супрацу паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі, міжрэгіянальныя сувязі, супрацу ў галіне навукі, культуры і адукацыі. Згадаў Гур'янаў і Беларускі інвестыцыйны форум, які прайшоў у 2014 годзе ў Нью-Ёрку з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі.

Добрым сігналам намеснік міністра назваў адмену амерыканскіх санкцый для шэрага гаспадарчых суб'ектаў. Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Дзярждэпартамент адмяніў санкцыі супраць "Беларуснафты" і "Трастбанка". Але, па словах Гур'янава, і раней санкцыі не перашкаджалі і не стрымлівалі супрацоўніцтва з ЗША. Так, за 2014 год экспарт тавараў павялічыўся на 30-40%, экспарт паслуг вырас яшчэ больш.

Дзярждэпартамэнт ЗША зняў санкцыі з "Беларуснафты"

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі