МЗС Беларусі пракаментаваў сустрэчу Макрона з Ціханоўскай

МЗС Беларусі пракаментаваў сустрэчу Макрона з Ціханоўскай

"У прынцыпе, ствараецца ўстойлівае адчуванне, што ў Літве з'явілася новая славутасць, якую ўсім абавязкова навязваюць для наведвання", — так прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз пракаментаваў сустрэчу Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ў Вільні. 

Па яго словах, гэтая сустрэча не будзе мець практычных вынікаў: "Нейкія паспешлівыя кантакты з дзіўнымі суб'ектамі не маюць і не будуць мець ніякага практычнага сэнсу"

Анатоль Глаз раскрытыкаваў пазіцыю Літвы і заявіў, што беларуская замежная палітыка заўжды "грунтавалася на міжнародным праве і іншых цалкам зразумелых, лагічных прынцыпах. Гэта дзяржаўны інтарэс і канкрэтныя інтарэсы людзей, інтарэсы бізнесу, гандлю, бяспекі, інфраструктуры і гэтак далей". 

Згадаў ён і нядаўнія санкцыі супраць чыноўнікаў і сілавікоў Беларусі, якія ўвялі краіны Балтыі. Гэты крок ён назваў "алагічнымі эмацыйнымі целарухамі, якія часам мяжуюць з істэрыкай". 

У адказ на гэтыя санкцыі Беларусь, па словах Глаза, з сённяшняга дня ўводзіць "зваротныя сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін". Падрабязнасці беларускіх санкцыяў прэс-сакратар МЗС удакладняць не стаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі