МЗС: Грамадзян Беларусі на борце лайнера AirAsia не было
Такую інфармацыю Міністэрства замежных спраў нашай краіны атрымала ў амбасадзе Інданэзіі.
Беларусаў сярод пасажыраў зніклага з радараў самалёта малазійскай авіякампаніі AirAsia не было, паведамляе БелаПАН са спасылкай на МЗС Беларуси.
Самалёт інданэзійскага філіялу кампаніі AirAsia здзяйсняў рэйс з Сурабайі ў Сінгапур. Ён згубіў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце ў 7.24 раніцы паводле мясцовага часу (2.24 паводле мінскага часу). На борце лайнера знаходзіліся 162 чалавекі.
Супрацоўнікі выратавальных служб Інданэзіі, паводле мясцовых СМІ, лічаць, што лайнер пацярпеў крушэнне. Паводле дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Antara, у 145 кіламетрах ад выспы Белітунг знойдзеныя меркавана абломкі фюзеляжу самалёта.
Інданэзійскія ўлады пакуль не пацвярджаюць інфармацыю пра знойдзеныя ў акіяне абломкі лайнера.
Фота: AP