МЗС пацвердзіла гібель трох беларусаў у Карпатах, васьмёра дастаўленыя ў лякарню

Фота: dsns.gov.ua
Фота: dsns.gov.ua

У грузавіку, які зваліўся ў раку ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, знаходзіліся беларусы. Трое з іх загінулі, яшчэ васьмёра дастаўленыя ў лякарню, паведамляе МЗС Беларусі.

"У ДТЗ з грузавіком у Івана-Франкоўскай вобласці Украіны загінулі 3 грамадзян Беларусі, 8 дастаўлены ў бальніцу з траўмамі лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці".

Пасольства Беларусі ва Украіне кантактуе з украінскім бокам і працягвае аказваць неабходную дапамогу.

Трагедыя адбылася 6 траўня каля 11 гадзін раніцы. У аўтамабілі ехалі 24 чалавекі — 23 турысты і кіроўца. Па інфармацыі  Нацыянальнай паліцыі Украіны, турысты збіраліся зладзіць сплаў па рэчцы і накіроўваліся да месца яго пачатку. Пакуль невядома, па якой прычыне грузавік апынуўся ў рацэ.

Падчас пошукаў былі знойдзеныя целы траіх чалавек без прыкметаў жыцця — мужчыны, які быў кіраўніком групы, і дзвюх жанчын. Ратавальнікі паведамілі, што яны выратавалі трох чалавек, а 16 выратаваліся самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі