МЗС: Праект указа аб падаўжэнні "бязвізу" да 10 дзён — на фінальнай стадыі

МЗС: Праект указа аб падаўжэнні "бязвізу" да 10 дзён — на фінальнай стадыі

Указ Аляксандра Лукашэнкі пра павелічэнне тэрміну бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі з 5 да 10 дзён знаходзіцца на фінальнай стадыі разгляду. Пра гэта Міністэрства замежных спраў паведаміла падчас онлайн-канферэнцыі ў Facebook.

Раней паведамлялася, што бязвізавы рэжым для замежнікаў, якія прылятаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, плануецца да канца года павялічыць з 5 да 10 дзён. 

"Гэтая тэма вельмі актуальная. У цяперашні час на фінальнай стадыі знаходзіцца адпаведны праект Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб падаўжэнні тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны, якія прыбываюць праз памежны пункт пропуску "Нацыянальны аэрапорт Мінск", — гаворыцца ў каментары МЗС. 

Бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў беларускія ўлады ўвялі летась. Дзеянне гэтага ўказа распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію ды іншыя дзяржавы. "Бязвіз" дзейнічае пяць дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі