На 1 ліпеня ў Беларусі мелася запазычанасць па заробках у 555 арганізацыях

1 ліпеня 2015 года 555 арганізацый мелі пратэрмінаваную запазычанасць па заробках перад 95,2 тыс. працоўных.

Аб’ём запазычанасці на 1 ліпеня склаў 411,7 млрд рублёў ці 2,1% фонду заработнай платы па Рэспубліцы за травень 2015 года. У параўнанні з 1 чэрвеня бягучага года пратэрмінаваная запазычанасць павялічылася на 37%, ці на 111,1 млрд рублёў.

Запазычанасці па заробках меліся ва ўсіх абласцях Рэспублікі і Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У нацыянальным статыстычным камітэце распавядаюць, што 1 студзеня 2015 года ў 20 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заробках перад 3 тыс. працоўных на 22,1 млрд рублёў. На 1 лютага аб’ём запазычанасці павялічыўся да 171 млрд. Яна назіралася ўжо ў 277 арганізацыях. На 1 траўня бягучага года запазычанасць мелася ўжо ў 327 арганізацыях перад 56,3 тыс. працоўных. Яе аб’ём склаў 206,6 млрд рублёў.

Па стане на 1 чэрвеня бягучага года запазычынасць па заробках у краіне склала 300,6 млрд рублёў. Яна назіралася ў 444 арганізацыях перад 75,9 тыс працоўных.

Фота: news.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі