На 117-м годзе жыцця памёр найстарэйшы жыхар Зямлі

Ён меў сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінэса ад снежня 2012-га, які пацвярджаў ягоны ўзрост і статус старэйшага жыхара планеты. Кімура, дарэчы, пажыў у трох стагоддзях.


Паведамляецца, што доўгажыхар памёр у адной з бальніц Кіёта. У яго засталіся 7 дзяцей, 14 унукаў, 25 праўнукаў і 13 прапраўнукаў. Большую частку жыцця Дзіраэман Кімура працаваў на пошце, а пасля быў фермерам (да 90 гадоў).


Сайт delfi.lv адзначае, што найстарэйшай жыхаркай Зямлі можа быць прызнаная 115-гадовая жыхарка Японіі Місаа Акава.


Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі