На 3 ліпеня мінчукам зробяць падарунак: на дзень уключаць гарачую ваду
Усім жыхарам Мінска, у каго адключана гарачая вада, 3 ліпеня яе ўключаць на дзень. Такі падарунак энергетыкі сталіцы паднясуць яе жыхарам з нагоды Дня Незалежнасці, каб свята прайшло ў камфортных умовах, перадае БЕЛТА.
На сённяшні дзень часова адсутнічае гарачая вада ў 553 жылых дамах, 41 дзіцячым садку і 21 школе. Сярэдні тэрмін адключэння складае каля 12-13 дзён.
На сённяшні дзень часова адсутнічае гарачая вада ў 553 жылых дамах, 41 дзіцячым садку і 21 школе. Сярэдні тэрмін адключэння складае каля 12-13 дзён.