На адным з самых высокіх будынкаў Масквы вывесілі сцяг Украіны (фота)
А таксама расфарбавалі яго шпіль у жоўта-блакітныя колеры.
Невядомыя вывесілі ўкраінскі сцяг на шпілі сталінскай высоткі на Кацельнічаскай набярэжнай, паведамляе "Інтэрфакс". Палотнішча на шпілі дома з'явілася рана раніцай. Верхалазы знялі яго толькі праз некалькі гадзін.
У адзін з паліцэйскіх пастарункаў Масквы дастаўленыя некалькі маладых людзей з альпінісцкім рыштункам, якія могуць быць датычныя да акцыі.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, невядомыя праніклі па ўнутраных лесвіцах будынка да апошняга паверха, а затым замацавалі палотнішча на шпілі", - расказваюць у паліцыі. Акрамя вывешвання сцяга невядомыя паспелі пафарбаваць палову зоркі, якая вянчае шпіль высоткі, у блакітны колер. Па папярэдняй інфармацыі, усе дастаўленыя паліцыю жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці.
Рабочы, якога паслалі здымаць з высоткі сцяг, робіць на яго фоне сэлфі. Фота Іллі Варламава.