На Алімпіяду ў Пхенчхане ў складзе зборнай Беларусі паедуць 5 медалістаў
На Алімпіяду-2018 у Пхенчхане ў складзе зборнай Беларусі паедуць 5 ранейшых медалістаў Алімпійскіх гульняў. Гэта — біятланісткі Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна, лыжнік Сяргей Далідовіч, фрыстайлісты Антон Кушнір і Ала Цупер. Домрачава на Алімпіядзе 2014 года ў Сочы стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, Кушнір і Цупер таксама выйгралі па адным залатым медалі, Скардзіна і Далідовіч заваявалі бронзу.
Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі пройдуць з 9 да 25 лютага 2018 года. У складзе зборнай Беларусі будзе 28 спартсменаў, якія выступяць у шасці відах спорту.