На “Амбасовішчы” перамог Хуткі Смоўж, а Ялфімаў прадставіў новы праект

У сераду 24 чэрвеня у рэзідэнцыі амерыканскага пасла, што знаходзіцца ў Раўбічах, адбыўся фестываль “Амбасовішча”. Ужо пяты год мерапрыемства праводзіцца ў закрытым фармаце. Сёлета традыцыйна на фэст былі запрошаныя работнікі беларускай сферы шоў-бізнэсу. Таксама праводзіўся конкурс сярод маладых гуртоў, перамог у якім Хуткі Смоўж са Слаўгарада. Пётр Ялфімаў з’явіўся на “Амбасовішчы” са сваёй звыклай світай, якая суправаджала яго і на песенным конкурсе ў Маскве (прадзюсерам, музыкамі і гукарэжысёрам) і прадставіў новы праект Pitbull.




"Амбасовішча" адкрылі IQ-48


Бубнач Крамы Андрэй Філатаў


Конкурсную частку распачаў гурт Батыскаф
Раней Батыскаф быў гуртом з Драгічына. Цяпер хлопцы "пераплылі" у сталіцу. А ў складзе гурта быў заўважаны былы гітарыст Без Білета.






Павел Булатнікаў прысутнічаў на "Амбасовішчы" ў якасці госця




Хлопцы з гурта Litesound ужо перамагалі на "Амбасовішчы"






Гурт UNIA таксама ўдзельнічаў у конкурсе.


Усім спадабалася, але некаторыя чамусьці ўпэўненыя, што гурт называецца "Ураджай"




Басіст IQ-48 вельмі здзіўляўся, калі на яго звярталі ўвагу фатографы


Павел Булатнікаў цікавіцца сувенірамі з лагатыпам мерапрыемства


Гурт Разбітае Сэрца Пацана


І дуэт ЭВМ








За стужкай з надпісам "Асцярожна" гатуюцца шашлыкі для гасцей




Сяргей Кузін, былы генеральны прадзюсер "Альфа-радыё"




Ганна Хітрык


Сяргей Маліноўскі, галоўны рэдактар газеты "Антэна"


Open Space


Аляксандр Кулінковіч


Арганізатар канцэртаў Павел Кашырын з жонкай


Хуткі Смоўж гралі апошнімі і перамаглі ў конкурсе





Заканчэння конкурснай праграмы дачакаліся не ўсе


Пераможцу абіралі гледачы


А гэтым часам на сцэне быў амерыканскі гурт The Gifted Children. Кажуць, што за 14 год музыкі напісалі 1300 песень






Журналістка Надзея Кудрэйка





Руся


Беларускі музыка Андрусь Такінданг


Госці забаўляюцца, пужаючы адзін аднога


Пётр Ялфімаў прадставіў на "Амбасовішчы" свой новы праект Pitbull


Насамрэч, Pitbull існуе ўжо не першы год, але гурт ніколі не выступаў на публіцы і запісаў толькі адзін трэк


Для некаторых аказалася сюрпрызам, што Ялфімаў, аказваецца, заўсёды імкнуўся да хэві-металу


РСП і Руся назіраюць за выступам Пятра Ялфімава

Ахоўнікі амбасады усадзілі музыкаў з РСП, калі яны пачалі танчыць пад сцэнай пад музыку гурта Pitbull і цягнуць рукі да Пятра.




Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі: трэцяе месца заняла UNIA


Другое Дзеці Дзяцей
Калі аказалася, што Дзеці Дзяцей не сталі пераможцамі, вялікая група людзей незадаволена балбочучы накіравалася да выхаду. Іншыя госці здзіўляліся: "Як на закрытае мерапрыемства трапіў фан-клуб Дзяцей Дзяцей?"

Дарэчы, гурт Разбітае Сэрца Пацана быў страшна расчараваны тым, што не заняў першае месца і не атрымаў прыз (мікшэрны пульт на 110 амерыканскіх вольт). Хлопцы, чамусьці, вырашылі вучыцца граць албанскую музыку, а дуэт ЭВМ прапанаваў распасьціся. Сітуацыю выратаваў гурт Тэзаўрус, які таксама нічога не атрымаў, але абяцаў падарыць Пацанам пульт на 220 вольт каб яны не распадаліся.


Часовы павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур на цырымоніі ўзнагароджання

Джонатан Мур удзельнічае ў арганізацыі “Амбасовішча” ужо чацвёрты год і лічыць яго адным з галоўных поспехаў сваёй дыпламатычнай дзейнасці ў Беларусі:

Я даўно працую дыпламатам, і магу сказаць, што часам вельмі стамляешся ад звычайных афіцыйных прыёмаў, а “Амбасовішча” — гэта добрая магчымасць у нефармальнай і камфортнай абстаноўцы паказаць амерыканскую гасціннасць і пабыць разам з беларускімі людзьмі”.


Усіх перамог Хуткі Смоўж


Вакаліст Хуткага Смаўжа ў жывым эфіры Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі