На апошніх таргах сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля

На апошніх таргах сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля

Па выніках таргоў, якія адбыліся 29 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1288 да 2,1285 рубля, курс еўра таксама зменшыўся — з 2,3937 да 2,3889 рубля. Курс расійскай валюты пайшоў угору: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2871 беларускага (у чацвер).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі