На Аршанскім ільнокамбінаце ў сакавіку атрымліваюць заробак за студзень

Рэгулярныя затрымкі заробкаў трымаюць у ліхаманцы Аршанскі ільнокамбінат. У сакавіку тут з працаўнікамі разлічыліся толькі за студзень, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска". На прадпрыемстве працуе больш за шэсць тысяч чалавек. Сярэдні заробак складае 500-600 тысяч рублёў.

Затрымкі заробкаў адбываюцца на фоне таго, што камбінат забяспечаны сыравінай і працуе. Тут не адпраўляюць супрацоўнікаў у адпачынкі за свой кошт і не скарачаюць працоўны тыдзень. Аднак са збытам прадукцыі існуюць праблемы: яна папросту ляжыць на складах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі