На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: залевы і шквалісты вецер
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны па Беларусі на 13 жніўня, інфармуе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — моцныя залевы. Удзень месцамі пры навальніцах прагназуецца шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Па паўднёвым усходзе краіны чакаецца град.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 15 да 21 вышэй за нуль. Удзень пацяплее да 19-22 градусаў, па Гомельшчыне прагназуецца да 30-32 цяпла.