На аўторак і сераду абвясцілі штармавое папярэджанне

На аўторак і сераду абвясцілі штармавое папярэджанне

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў нагадала пра абвешчанае сіноптыкамі штармавое папярэджанне ў аўторак і сераду. Паводле Белгідрамета, раніцай і ўдзень 5 сакавіка, а таксама ў ноч на 6 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с.

Па Мінскай вобласці раніцай і ўдзень 5 сакавіка і ўначы 6 сакавіка на большай частцы тэрыторыі рэгіёна  чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с.

Такое ж самае надвор’е прагназуюць у Мінску — удзень 5 сакавіка і ў ноч на 6 сакавіка тут будзе ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

МНС рэкамендуе насельніцтву прыбраць з падворкаў і з балконаў кватэраў рэчы, якія можа пашкодзіць моцны вецер. У такое надвор’е не варта ставіць машыну ля дрэваў і слаба ўмацаваных канструкцыяў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі