На "Барысаў-Арэне" сёння адбудзецца футбольны матч БАТЭ — "Рома"

На "Барысаў-Арэне" сёння адбудзецца футбольны матч БАТЭ — "Рома"

29 верасня на "Барысаў-Арэне" адбудзецца матч другога тура групавой стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мясцовы БАТЭ будзе прымаць італьянскую "Рому". Пачатак сустрэчы прызначаны на 21.45.

Футбалісты "Ромы" прыбылі ў Мінск напярэдадні, у панядзелак. Ужо вядома, што ў паядынку не прыме ўдзел шэраг вядучых гульцоў італьянскага клуба. У прыватнасці, на поле не выйдзе 39-гадовы форвард каманды Франчэска Тоці. У нядзелю на матчы італьянскага чэмпіянату з "Карпі" ён атрымаў траўму.

У гэтай жа сустрэчы атрымалі траўмы паўабаронца Сэйду Кейта і форвард Эдзін Джэка. Яны таксама не будуць супрацьстаяць барысаўскаму клубу.

Нагадаем, што ў першым туры БАТЭ саступіў у гасцях нямецкаму "Баеру" — 1:4. А вось "Рома" згуляла ўнічыю з іспанскай "Барселонай" — 1:1.

Жывы эфір сённяшняй сустрэчы пакажа тэлеканал "Беларусь 2". Для заўзятараў, якія купілі квіткі на матч, з Барысава ў 0.10 адправіцца бясплатная электрычка да Мінска.

Фота: афіцыйны сайт БАТЭ

На "Барысаў-Арэне" сёння адбудзецца футбольны матч БАТЭ — "Рома"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі